Стрыечная сястра арыштаванай Валерыя пагадзілася распавесці пра сваю сваячку, якая рабіла закладкі на магілах:

− Яе маці была маёй хроснай, вельмі добрая. Але мела такую ж праблему, як бацька, яна піла. Калі Алесі было дзесяць год, памерла ад запалення лёгкіх. Калі Алесі было 13, памёр бацька.

Яе старэйшай сястры 27, але яна таксама пайшла ў 15 год па нахіленай. Ёсць яшчэ брат, яму 25, працуе дальнабойшчыкам, вельмі добры.

Яе брат у той час быў у арміі. Мой бацька, яе дзядзька, таксама п’е. Была толькі бабуля, але яна не захацела ў старасці браць на сябе адказнасць.

Наколькі я ведаю, яна звязалася з дрэннай кампаніяй, я не разумею, чаму гэта адбылося. Яна вельмі разумная дзяўчына, школу скончыла харашысткай.

Пасля смерці бацькоў жыла ў прыёмнай сям’і. Да нас на выхадныя амаль не адпускалі. Летась яна прыязджала да мяне на чатыры дні, мы хадзілі ў лес у чарніцы. Падпрацоўвалі, здаючы іх. Я не бачыла прыкмет наркаманіі. Яна нават алкаголь не ўжывала.

Часта была з намі ў бабулі. Вучылася ў Ільянскай школе, а дом бабулі быў каля яе. Была мілай фантазёркай, вельмі любіла спяваць. З маёй малодшай сястрой яны стварылі свой міні-гурт, пісалі песенькі і ладзілі канцэрты.

У маёй сям’і сітуацыя крыху іншая. Мая мама ніколі не піла, развялася з татам. А з Алесяй нават школьныя псіхолагі, наколькі памятаю, не гаварылі. У вёсцы толькі б у душу залезці, паабмяркоўваць. Я памятаю, як прыйшла ў школу пасля пахавання яе бацькі, ніхто не спачуваў. Усім толькі цікава, як і з якой прычыны пайшоў з жыцця.

Яна засталася практычна адна. Што мы, брат і сёстры, маглі? Мы былі такімі ж дзецьмі. Не было дарослых, чыя дапамога магла яе выратаваць.

Яна кахала свайго хлопца. Не хацела паўтараць памылку бацькоў. Хацела жыць у дастатку і ні ад каго не залежаць.

Многія цяпер абмяркоўваюць мяне, маю сястру, грабуць пад адзін грэбень. Ніхто не мае права асуджаць, не абуўшы чужыя боты і не прайшоўшы чужым шляхам. Я заступаюся не таму, што лічу, нібы яна правільна робіць. Сям’ю не выбіраюць, і якія б праблемы не былі, у нас адна кроў. Адмаўляцца ад сястры мы не збіраемся!

Цяпер у яе два варыянты. Ці, адбыўшы пакаранне, пачаць усё з чыстага ліста, ці турма яе зломіць.

Я спадзяюся на першае. Думаю, яна справіцца.

“Толькі дубасіла з раніцы”. 18-гадовую гандлярку спайсам, што хавала наркотык у магілах, арыштавалі

«У Маладзечне больш няма спайсу”, – збытчыца спайсаў, якая пакідала закладкі на магілах

18-гадовая дзяўчына рабіла спайсы і хавала для пакупнікоў на магілах