Ад аўторка да чацвярга на дарогах будзе слізка. У асобных раёнах пройдзе снег. Чакаецца пераменная воблачнасць.

25 лістапада, у аўторак, надвор’е будзе вызначаць халодны антыцыклон. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Днём па захадзе чакаецца мокры снег. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

26 лістапада, у сераду, у асобных раёнах невялікі снег. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад -2 да -9. Па ўсходзе ад -10 да -12. Днём ад 0 да -7.

27 лістапада, у чацвер, у краіне будзе павышаны атмасферны ціск. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад -4 да -11. Месцамі да -13. Днём ад -1 да -8.