Міжнародная кампанія “Coca-Cola” створыць брэнд дарагога малака пад назвай “Fairlife”.

Яно будзе ў два разы даражэйшае, чым звычайнае малако. У кампаніі адзначаюць, што ў іх прадукце будзе на 50% больш пратэіну і на 30% менш цукру, чым у звычайным малацэ. Новае малако не будзе ўтрымліваць лактозы.

Старэйшы віцэ-прэзідэнт кампаніі Сэндзі Дуглас адзначыў:

– Мы збіраемся інвеставаць у малочны бізнес, каб стварыць брэнд. Вядома, нам не будуць адразу сыпацца грошы з нябёсаў на працягу некалькіх бліжэйшых гадоў. Але калі вы робіце сваю працу добра, то грошы будуць пазней.

“Telegraph” піша, што “Coca-Cola” выходзіць на рынак малака ў вельмі складаны для гэтага бізнесу час. Продажы традыцыйнага малака скарачаюцца з-за росту продажу араматызаванага тавару з высокім утрыманнем пратэіну.