У бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок” пройдзе акцыя ў панядзелак, 1 снежня.

Людзі з інваліднасцю і члены іх сямей змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю псіхолага і юрыста раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Акцыя пройдзе ад 16:30 да 18:00.

Пра гэта паведаміла Таццяна Закрэўская, загадчыца аддзела абслугоўвання ЦРБ.