Свае заяўкі падалі групы Napoli, Switter Boys, “Інжыр”, Milki і “Містэрс”, а таксама выканаўцы Таша Одзі, Аўра, Аляксей Грос,  Гюнеш, Жанет, Юзары &Маймуна, паведамляе БЕЛТА.

Не пазней за 5 снежня прафесійнае журы падвядзе вынікі праслухоўвання і вызначыць не больш за пятнаццаць выканаўцаў для ўдзелу ў фінале.

Сярод удзельнікаў і спявачка Дарыя (Дар’я Урызчанка) – пераможца конкурсу “Адна зямля” ў 2000 годзе. Яна жыла ў Вілейцы, вучылася ў Маладзечанскім музычным вучылішчы.

Мінулы раз Дарыя ў фінале нацыянальнага адборачнага тура падзяліла восьмае і дзявятае месцы.