У Маладзечанскім раёне, акрамя комплексу ў Мойсічах, хочуць пабудаваць яшчэ адзін, у 18 кіламетрах ад горада, каля вёскі Соўлава.

Яго плануюць размясціць на мяжы з Валожынскім раёнам.

Аднак выканальнік абавязкаў начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валожынскага райвыканкама Анатоль Лябёдка пра гэта не чуў. У абмеркаванні раён удзел не бярэ.

На Валожыншчыне ад чэрвеня пачаў працаваць адзін з самых гіганцкіх свінакомплексаў. Ён разлічаны на 110 тысяч галоў.

– Комплекс працуе нядаўна, свінней у ім пакуль няшмат. Усяго 3 700 дарослых і 30 тысяч парасят. Адначасова ж у комплексе плануецца ўтрымліваць да 50 тысяч свінней. Цыкл доўжыцца паўгода. Таму за год абарот будзе да 100 тысяч свіней, – адзначае Анатоль Лябёдка. – За час эксплуатацыі скаргаў ад жыхароў мы не атрымлівалі. І пакуль назіраем добрую дынаміку ў развіцці комплексу.

Аднак у рэдакцыю “РГ” ужо звярнуліся жыхары вёскі Лохаўшчына Валожынскага раёна, занепакоеныя магчымым суседствам са свінакомплексам у Соўлаве.

Грамадскае абмеркаванне праектаў будаўніцтва адбудзецца 1 снежня ў 18:00 у малой зале Маладзечанскага райвыканкама.

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

Чытачка “РГ” з Маладзечна: “З горада хочуць зрабіць свінарнік”

Прайшла экалагічная экспертыза будаўніцтва свінакомплексаў у раёне вёсак Мойсічы і Соўлава

Хто што думае пра магчымыя свінакомплексы каля Маладзечна