Рэліз альбома на японскім партале адбыўся 3 лістапада, і амаль за месяц пласцінка ўвайшла ў топ-навінак.

Пластынка “Гітарныя сезоны”, якую запісалі вядомы арт-шансанье Віталь Качаткоў разам з “брыльянтавай гітарай Беларусі” Сяргеем Анцішыным, − гэта выдатны падарунак для аматараў пазітыўнай акустычнай лірыкі.

Альбом з’явіўся на iTunes не так  даўно, для яго ўжо ацанілі не толькі аматары, але і прафесіяналы.

У ім сабралі акустычныя інструментальныя версіі найбольш вядомых аўтарскіх песен Віталя качаткова. Альбом насычаны ноткамі лірычнага рэлакса, а гітарнае сола ператварае праслухоўванне “Гітарных сезонаў” у музычную медытацыю.

Жанравая разнастайнасць − яшчэ адзін канёк альбома. Віртуозная гітара Заслужанага артыста Беларусі Сяргея Анцішына прадстаўлена ў самых розных стылях фолка, соўла, фанка і босса-новы. Нечаканым сюрпрызам сталі трэкі, якія вяртаюць у блюзавыя і рок-н-рольныя традыцыі. Ёсць і джазавы складнік (“Jazz”), а таксама ламбада ў гітарнай аранжыроўцы (“I Want”)

Ахвотныя могуць атрымаць дыск “Гітарныя сезоны” ад Віталя Качаткова бясплатна. Для гэтага вам дастаткова даслаць на адрас regionnews@rh.by адказ на пытанне, у якім відзе спорту вызначыўся спявак.

“Гітарныя сезоны” на iTunes