Ад пятніцы да нядзелі ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Магчымы туман, шэрань. На дарогах галалёдзіца.

Сёння, у пятніцу, чакаецца воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікі снег. Месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні слабы. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

29 і 30 лістапада, у суботу і нядзелю, надвор’е ў краіне будзе вызначаць павышаны атмасферны ціск. У асобных раёнах, пераважна па паўднёвым захадзе, пройдзе невялікі снег. Месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад -6 да -13. Днём ад -2 да -8.