У дзіцячым цэнтры “Надзея” 22 і 23 лістапада праходзіў шосты штогадовы турнір па валейболе сярод дзіцячых камандаў агульнай і сярэдняй адукацыі Вілейскага раёна і гэтага цэнтра.
Дзяўчаты спаборнічалі 22 лістапада. Удзельнічала восем камандаў.
Перамаглі прадстаўнікі цэнтра “Надзея”. На другім месцы – каманда Мацькаўскай сярэдняй школы, на трэцім – Людвіноўскай СШ.
Лепшымі гульцамі прызналі Алесю Ашарчук (ДРАЦ “Надзея”), Любоў Ляшкевіч (Мацькаўская СШ) і Лізавета Бабкевіч (Людвіноўская СШ).
У спаборніцтвах юнакоў у нядзелю прыняло ўдзел дзевяць камандаў.
Мацнейшымі былі прадстаўнікі гімназіі №1 “Логас”. Другое месца месца заваявалі навучэнцы Людвіноўскай СШ, трэцяе – Даўгінаўскай СШ.
Лепшымі гульцамі сталі Анатоль Крэпскі (Гімназія №1 “Логас”), Раман Пабойнеў (Людвіноў СШ), Яўген Гурновіч (Даўгінаўская СШ), Дзмітры Рубан (Любанская СШ)
Лепшыя каманды ўзнагародзілі пераходным кубкам, граматамі і грашовымі прэміямі. А лепшыя гульцы атрымалі каштоўныя прызы. Прызы прадаставіў дзіцячы цэнтр “Надзея”. Распавёў пра гэты турнір Аляксандр Вайда.