Падпісаць яе можа кожны ахвотны.
Перайдзіце па спасылцы, каб выйсці на петыцыю
Тэкст звароту:
“Функцыянаванне ў адным раёне двух буйных свінакомплексаў прывядзе да забруджвання атмасфернага паветра, грунтавых водаў і глебы, нанясе непапраўны ўрон навакольнаму асяроддзю і здароўю насельніцтва.
У разліках, прадстаўленых у ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, значна заніжаны ўзровень шкоды.
Свіны гной вельмі агрэсіўны да навакольнага асяроддзя. А ў такой колькасці ён можа быць яшчэ больш небяспечны. Атручванне газамі рэгулярна фіксуецца ў супрацоўнікаў свінакомплексаў, у іх развіваюцца прафзахворванні. Жыхары прылеглых населеных пунктаў будуць пакутаваць яшчэ і ад непрыемнага паху.
У межы базавай санітарна-ахоўнай зоны трапляюць жылыя зоны, што не адпавядае патрабаванням санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Згодна з нормамі, свінакомплексы са сховішчамі вадкага гною павінны быць не бліжэй за2000 мад жылой забудовы. У дадзеным выпадку, у гэтым радыусе знаходзяцца дзясяткі населеных пунктаў, а таксама вадаёмы.
У Еўропе ўжо перайшлі да практыкі будаўніцтва малых свінакомплексаў, што значна зніжае шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе; а таксама іх размяшчэнне ўдалечыні ад населеных пунктаў уздоўж аўтамагістраляў”.
Грамадскае абмеркаванне праектаў будаўніцтва адбудзецца 1 снежня ў 18:00 у малой зале Маладзечанскага райвыканкама.
Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна