Новым кіраўніком стаў Аляксандр Рогач, які раней працаваў галоўным інжынерам у аўтапарку №4 у Маладзечне.

Ён заняў пасаду ад 24 лістапада.

На пытанне, ці вызвалілі папярэдняга дырэктара ад пасады праз праверку дзяржкантролю, Аляксандр Рогач адказаў:

− Гэта адна з прычын, таксама паказчыкі па рабоце.

Былога дырэктара аўтапарка №5 у Вілейцы Леаніда Гамолку вызвалілі ад пасады 21 лістапада.

У Маладзечне абавязкі галоўнага інжынера выконвае Уладзімір Шкода, паведаміў дырэктар аўтапарка №4 Яўстафій Каравай.

Дзяржкантроль праверыў вілейскі аўтапарк: зрывае рэйсы і не прыносіць грошы

Вілейка. Сітуацыю на гарадскіх маршрутах выправяць новыя аўтобусы