Вёска ўваходзіць у санітарна-ахоўную зону комплексу, які плануюць пабудаваць каля Мойсічаў у трох кіламетрах ад Маладзечна. Гэта недапушчальна, і пра гэта прама напісана ў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння свінакомплексу на наваколле.

Раніца суботы. З сям’ёй Ярукоў едзем у вёску, дзе месціцца іх дом. Спадарыня Ірына трымае ліст у Маладзечанскі райвыканкам, на якім будзе збіраць подпісы супраць будаўніцтва свінакомплексу.

У Раеўшчыне раней жылі яе бацькі. Тут яна нарадзілася. І хаця сёння жанчына, яе сын Сяргей ды дачка Алена жывуць у Маладзечне, дом не кінулі. Газ правялі, каналізацыю, ваду. Меркавалі, пазней хто-небудзь з іх сюды пераедзе жыць.

Фотагалерэя месціцца справа ўверсе. Націсніце на здымак, каб павялічыць яго.

Вецер дзьме, і ніводнага дрэўца

То тут, то там у Раеўшчыне бачныя новыя дамы. Не падобна, каб вёска вымірала. Адчуванне, што сюды пакрыху перабіраюцца некаторыя гараджане. Вёска месціцца ў некалькіх кіламетрах ад горада.

Спыняемся каля аднаго з дамоў, дзе якраз працуюць будаўнікі.

– Вань, падпішыся, ты ж свой, – звяртаецца да аднаго з іх спадарыня Ірына.

– Свінакомплекс? Вядома, я супраць! – кажа Іван, які таксама нарадзіўся ў Раеўшчыне. Мужчына паказвае ў бок, дзе верагодна будзе месціцца комплекс: – Адтуль жа ўвесь час вецер дзьме. І дрэва ніводнага няма.

У Раеўшчыне стаяць і новыя дамы.

У Раеўшчыне стаяць і новыя дамы.

Пад’язджаем да іншага дома.

Па інфармацыі Мясоцкага сельсавета, сёння ў Раеўшчыне жыве 139 чалавек. У Селівонаўцы, што таксама непадалёк, 100 чалавек. У Выверах – 616. Але гэта, калі не ўлічваць дачнікаў.

– Антон, ты як да свінакомплексу? – пытаецца Ірына.

– Давай, буду падпісваць, без пытанняў. Я супраць. Пераязджаць адсюль нікуды не збіраюся. Куды ж пераязджаць? – тлумачыць ён. – Непадалёк у Хажове ферма ўжо ёсць, недзе на 700 свіней. Там хоць лес побач.

– Размаўляў з мясцовымі хажоўскімі, дык кажуць, калі летам на машыне міма праязджаеш, немагчыма дыхаць. Дык гэта 700 свіней, а не 100 000! – уключаецца ў размову Сяргей Ярук.

РаеўшчынаЖыхары Раеўшчыныcameramake NIKON CORPORATIONheight 1203orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/29/2014 7:37:37 PMwidth 800cameramodel NIKON D3200Жыхары Раеўшчыныcameramake NIKON CORPORATIONheight 1203orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/29/2014 5:53:14 PMwidth 800cameramodel NIKON D3200Жыхары Раеўшчыныflash 15cameramake NIKON CORPORATIONheight 1203orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/29/2014 6:17:36 PMwidth 800cameramodel NIKON D3200Жыхары Раеўшчыныcameramake NIKON CORPORATIONheight 1203orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/29/2014 7:27:48 PMwidth 800cameramodel NIKON D3200cameramake NIKON CORPORATIONheight 1203orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 11/29/2014 7:35:16 PMwidth 800cameramodel NIKON D3200

Не ўсе вераць, што магчыма спыніць будаўніцтва

Заходзім у суседнія дамы. Падпісваюцца ўсе. Мяркуюць, жыць тут стане немагчыма. А з’язджаць няма куды. Тут жылі бацькі гэтых людзей, у гэтых дамах шмат хто з іх нарадзіўся і вырас.

– Падпішуся! Але калі яны ўжо надумалі будаваць, то пабудуюць. І смярдзець будуць нам, – кажа яшчэ адна мясцовая жыхарка Галіна. – Ведаю я пра гэта. Хадзіў тут ужо чалавек, збіраў подпісы. Людзям жыць будзе невыносна, хварэць пачнуць. Але ж яны гэтага не разумеюць! Што хочуць, тое і твораць.

Адны жыхары Раеўшчыны даведаліся пра магчымае будаўніцтва свінакомплексу, калі актывісты пачалі збіраць подпісы. Іншыя прачыталі ў газеце. Некаторыя ўпершыню пачулі пра гэта ад Ярукоў.

У Раеўшчыне ёсць і маладая шматдзетная сям’я.  Спачатку падпісвацца яны адмаўляюцца:

– Ну і што гэта вырашыць? Нічога ад гэтых подпісаў не зменіцца! Навошта мясакамбінат гіганцкі збудавалі ў Маладзечне? Як яны захочуць, так і будзе! – абураецца малады чалавек Віталь.

Пасля дыскусіі з Ірынай Ярук падпісвае і ён.

“Мы тут сваіх свіней гадуем”

Некаторыя жыхары трымаюць скаціну. Для іх будаўніцтва комплексу значыць больш, чым для іншых.

– Сваіх свіней гадаваць не дазволяць! – абураецца мясцовая жыхарка Тамара. – Загадзяць усю вёску!

У Беларусі забаронена трымаць свіней у радыусе пяці кіламетраў ад свінакомплексу. Адпаведная пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі ўступіла ў сілу  27 ліпеня 2013 года.

Больш чым тры гадзіны збору подпісаў – і на лісце іх каля 40. Спадарыня Ірына лічыць, што яны дадуць свой плён.

– Беларусам хапіла Чарнобыля. Другі маленькі Чарнобыль нам непатрэбны. Комплекс хочуць пабудаваць на ўрадлівых землях. Калісьці, у дзяцінстве, мы пасвілі там кароў. Усё ад комплексу пойдзе ў зямлю. Якая будзе глеба? Вада?

Жыхар Раеўшчыны.

Жыхар Раеўшчыны.

Мойсічы.

Мойсічы.

Жанчына з Мойсічаў: меркаванне людзей павінна ўлічвацца

Да пляцоўкі, дзе можа з’явіцца свінакомплекс, едзем праз Мойсічы. Прыпыняемся каля аднаго з дамоў, каб распытацца ў мясцовых, як ехаць.

– Тут зусім побач, – кажа Ларыса Зянько, якая працуе ў сферы медыцыны. – Праблема не ў самім комплексе. Ён можа быць, гаспадарка павінна развівацца. Але вакол паўсюль жылыя вёскі. Ёсць тыя, што ад свінакомплексу менш чым у кіламетры. Яго ставяць побач з вялікім горадам, дзе дзяцей шмат. Гэта спачатку здаецца, што нічога страшнага. А потым на нас усё адаб’ецца. Як Чарнобыль адбіваецца цяпер. Мяркую, што ў справе гэтага свінакомплексу папросту не працуюць эколагі. Дзяржаве будаўніцтва можа і выгадна, але меркаванне людзей павінна ўлічвацца. Для комплексу трэба шукаць іншае месца.

Да пляцоўкі едзем разам з сынам спадарыні Ларысы. Вакол сапраўды ні дрэўца. Выдатна праглядаецца горад, бачныя дамы. На кіламетры чыстае поле.

На верагодным месцы планаванага свінакомплексу.

На верагодным месцы планаванага свінакомплексу.

На верагодным месцы планаванага свінакомплексу.

На верагодным месцы планаванага свінакомплексу.

На верагодным месцы планаванага свінакомплексу.

На верагодным месцы планаванага свінакомплексу.

– Калі пабудуюць – дастанецца ўсім, – кажа Сяргей, калі мы ўжо вяртаемся ў горад. – Але мы будзем ведаць: рабілі, што маглі.

Грамадскае абмеркаванне па будаўніцтве двух свінакомплексаў каля Мойсічаў і Соўлава пройдзе сёння, 1 снежня, у 18.00 у малой зале Маладзечанскага райвыканкама. Уваход вольны.

Фота Настассі Роўды.

З’явілася петыцыя супраць будаўніцтва свінакомплексаў на Маладзечаншчыне