Яно адбылося ў вялікай зале Маладзечанскага райвыканкама ўвечары 1 снежня.

Па інфармацыі намесніка начальніка Маладзечанскага райвыканкама Генадзя Актанаровіча, зарэгістраваліся 100 удзельнікаў. Абмеркаванне цягнулася больш за дзве гадзіны.

Цяпер рыхтуецца пратакол сходу.

Як распавёў сакратар камісіі, якая прымае рашэнне аб будаўніцтве свінакомплексаў, Уладзіслаў Чарноў, учора яму перадалі больш за трыста подпісаў супраць будаўніцтва ад грамадзян.

Яшчэ каля 100 зваротаў прыйшло на электронную пошту.

Іншыя подпісы, якія збіраліся праз платформу change.org, а таксама тыя, што людзі раней прыносілі ў райвыканкам, пакуль што там і знаходзяцца.

Інфармацыя аб тым, пра што ішла гаворка на абмеркаваннях, з’явіцца на сайце пазней.

Відэа svaboda.org.

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

Што думаюць пра будаўніцтва свінакомплексу жыхары Раеўшчыны (Рэпартаж, шмат фота)