“Дынама-Маладзечна” 28 лістапада сустракалася ў гасцях з “Віцебскам”.
Маладзечанскія хакеісты вялі ў ліку 2:0, але асноўны час закончыўся ўнічыю 2:2.
Апошні гол віцябляне забілі за 31 секунду да канца трэцяга перыяду – прычым, гулялі яны ў меншасці.
Усё ж перамога была за маладзечанцамі 3:2. У авертайме пераможную шайбу закінуў Сяргей Голубеў.
Наступную гульню “Дынама-Маладзечна” праводзіла 1 снежня дома. Каманда з Маладзечна саступіла салігорскаму “Шахцёру” з лікам 2: 4.
Пасля двух перыядаў маладзечанскія хакеісты прайгравалі 1:4.
У трэцім перыядзе сталі дзейнічаць больш актыўна і агрэсіўна. Вынік не прымусіў сябе чакаць: Аляксей Скабелка скараціў адставанне ў ліку. На жаль, на большае “зуброў” не хапіла. З усімі нападамі гаспадароў на вароты гасцей тыя спраўляліся з лёгкасцю і давялі матч да перамогі, паведамляе hcdinamo.by.