Званне “лепшы гулец” футбольнага клуба “Смаргонь” у сезоне 2014 года заваяваў капітан і лепшы бамбардзір каманды – Мікалай Рындзюк.

Ён набраў 60% усіх галасоў, расказаў прэс-аташэ ФК “Смаргонь” Уладзімір Амбрасевіч.

Такія вынікі прынесла апытанне, праведзенае сярод заўзятараў у групе афіцыйнага сайта клуба ў сацсетцы “Укантакце”.

Другое месца заняў паўабаронца Павел Баскакаў. За яго падалі больш за чвэрць галасоў.