У цэлым па краіне чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Верагоднасць гэтага 70%.
Прагназуюць, зіма будзе халаднейшая за папярэднюю
Аб гэтым паведаміў Дзмітры Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў.
– Тэмпература паветра ў снежні будзе адпавядаць кліматычнай норме. У сярэднім будзе ад -5 да -7. Для гэтага месяца будзе характэрны няўстойлівы характар надвор’я.
У лютым тэмпература будзе ніжэйшая за кліматычную норму
Студзень будзе знаходзіцца ў межах кліматычнай нормы. У лютым ў паўднёвых раёнах сярэднямесячная тэмпература паветра будзе на 0,1-0,5 градусаў ніжэй нормы. Але анамальна нізкіх тэмператур зімой не будзе.
Кожны год тэмпература паветра апускаецца ад -20 да -30, асабліва гэта характэрна для студзеня. Магчыма, такія тэмпературы будуць і сёлета.
Аднак, сказаць, наколькі снежнай будзе зіма, спецыялісты не могуць.