Вучыўся ў сярэдняй школе №3, займаўся спортам: скачкамі на батуце, баскетболам.
Георгій Чагавадзэ. Фота belarusbank.by
Аднак пасля здачы аналізаў дзевяцікласніка накіравалі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Паставілі дыягназ “Востры міелоідны лейкоз”.
І з 16 кастрычніка ён знаходзіцца ў цэнтры на лячэнні. Георгію паказана перасадка касцявога мозгу. Зараз чакаюць, пакуль знойдзецца донар. А далей мае быць рэабілітацыя.
У дапамогу падлетку арганізавалі збор сродкаў. Бо і зараз купляюць лекі з Германіі, і ў будучым грошы спатрэбяцца на аднаўленчыя і падтрымліваючыя лекі.
– Дапамагае нам у Вілейцы нямала людзей, – расказала мама Георгія Ірына Сыракваш. – Вядома, першымі адрэагавалі калектыў і бацькі вучняў сярэдняй школы №3. Потым і іншыя людзі і ўстановы падключыліся. За што ўсім вельмі ўдзячна.
Як можна дапамагчы
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 614 – г. Мінск, вуліца Карбышава, 13, к. 2; УНП 600052608; МФО 153001520:
Беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382106084 на дабрачынны рахунак №000158 у аддзяленні № 614/143, бестэрміновы;
Расійскія рублі – транзітны рахунак №3819382118580 на дабрачынны рахунак №000126 у аддзяленні № 614/143, бестэрміновы;
Долары ЗША – транзітны рахунак №3819382118580 на дабрачынны рахунак №000149 у аддзяленні № 614/143, бестэрміновы;
Еўра – транзітны рахунак №3819382118580 на дабрачынны рахунак №000135 у аддзяленні № 614/143, бестэрміновы.
Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынныя рахункі, адкрытыя на імя Сыракваш Ірыны Юр’еўны на лячэнне Чагавадзэ Георгія Юр’евіча.
Даведка “РГ”
Востры міелоідны лейкоз – анкалагічнае захворванне, якое адносіцца да злаякасных паражэнняў касцявога мозгу.