Помнік паэту Максіму Танку адкрылі ў Мядзеле ў другой палове дня 5 снежня.

Выкананы з бронзы помнік устаноўлены ля гарадскога Дома культуры. Вышыня яго – амаль тры метры. Скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой фігуру паэта ў поўны рост на гранітным пастаменце.

Урачысты момант. Фота Алеся Высоцкага.

Урачысты момант. Фота Алеся Высоцкага.

Побач размешчаны валун з выявай разгорнутай кнігі з радкамі з верша паэта “Ёсць адна песня песняў –  пра Радзіму”.

Аўтарамі кампазіцыі з’яўляюцца скульптары Іван Міско і Аляксандр Фінскі, архітэктар Армен Сардараў.

Аўтары кампазіцыі. Фота Алеся Высоцкага.

Аўтары кампазіцыі. Фота Алеся Высоцкага.

У адкрыцці бралі ўдзел прадстаўнікі Мядзельскага райвыканкама, Міністэрства культуры, літаратары, аўтары помніка, землякі і праўнук паэта.

Выступае народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. Фота Алеся Высоцкага.

Выступае народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. Фота Алеся Высоцкага.

Папярэднічалі адкрыццю наведанне магілу паэта ў вёсцы Новікі і знаёмства з музеем у Сваткаўскай сярэдняй школе. У Мядзельскім ГДК адбылася літаратурна-музычная гасцёўня з удзелам паэтаў.

Завяршыла святочныя мерапрыемствы выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча ў зале райвыканкама.

На выставе ў райвыканкаме. Фота Алеся Высоцкага.

На выставе ў райвыканкаме. Фота Алеся Высоцкага.