Як атрымаць кніжку на бясплатныя лекі для дзяцей да трох год. Якія лекі ўваходзяць у пералік. Ці ўсе лекі з карткі выдаюць бясплатна.

У адной з інтэрнэт-суполак маладая маці напісала пра тое, што ім ніхто не патлумачыў, дзе атрымаць кніжачку на бясплатныя лекі на дзяцей да трох год. Жанчына здзіўляецца, чаму пра гэта бацькі даведваюцца ад фармацэўтаў, а не ад дактароў.

Яна пытаецца, хто павінны гэтым займацца, дзе атрымаць адпаведную кніжачку.  Гаворыць, што адным яе знаёмым выпісваюць усе лекі, а іншыя не ведаюць пра іх існаванне.

Пра льготныя лекі павінны расказаць медсястра або доктар

Сітуацыю патлумачыла Іна Саўчык, загадчыца Маладзечанскай дзіцячай паліклінікі.

– Пра кнігу аб атрыманні льготных лекаў для дзяцей ва ўзросце да трох год расказвае медыцынская сястра або доктар падчас першага агляду дзіцяці, – расказвае Іна Саўчык. – Для яе атрымання неабходна, каб у дзіцяці была медыцынская картка. Падчас першага звароту ў бацькоў павінны быць пашпарт.

Загадчыца дзіцячай паліклінікі расказала, што ў картку запісаюць толькі тыя лекі, якія ёсць у спісе Міністэрства аховы здароўя.

Гэта тыя, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца пры лячэнні дзяцей: пры прастудных захворваннях, бранхіце, анеміі, алергіі, расстройствах страўніка. 

Пры гэтым абмежавання па колькасці прэпаратаў няма.

– Калі дзіцяці выпісалі некалькі прэпаратаў, якія ўваходзяць у пералік, то іх выдадуць у аптэцы, – заўважае Ірына Саўчык.

Усе лекі з карткі выдаюць бясплатна

Маладая мама Ганна Каратай  заўважае, што ў яе не ўзнікла цяжкасцяў пры атрыманні кніжачкі. Участковы тэрапеўт Ірына Шчырава растлумачыла, як ёй трэба карыстацца, у якіх аптэках можна атрымаць бясплатныя лекі. Жанчына заўважае, што ўсе лекі выдавалі бясплатна, незалежна ад таго, дарагія яны былі або танныя.

Таццяна Ложачнік таксама гаворыць, што ў яе не было цяжкасцяў, тэрапеўт усё растлумачыла.