Спецыялісты Астравецкага лясгаса падарылі Свята-Успенскаму Жыровіцкаму манастыру двух ланяў, а Гродзенскі лясгас атрымаў у падарунак дзесяць ланяў.

У Жыровіцкім манастыры ёсць свой вальер. Там трымаюць ланей, мядзеведзяў і іншых жывёлаў. Наведнікі манастыра могуць гуляць па тэрыторыі, дзе размешчаныя вальеры, як па заапарку, глядзець на жывёл.

Айцец Дзмітры, які наглядае за вальерам і жывёламі, папрасіў у Астравецкім лясгасе ў падарунак дзвюх ланяў.

Адна лань каштуе ад 7 200 000 рублёў.

Суправаджала на новае месца жыхарства ланяў малады спецыяліст Астравецкага лясгаса, інжэнер-лесапатолаг Кацярына Кавальчук.

– Лані дарогу перанеслі добра. Нават не хацелі выходзіць з клеткі, калі іх прывезлі на месца. Раставацца з ланямі было не шкада, у нас іх засталіся яшчэ 94, таму “любімчыка” сярод іх завесці цяжка. У гэты ж дзень мы везлі і 12 ланяў у падарунак Гродзенскаму лясгасу.

Гродзенскі лясгас, як і Астравецкі, купляе і вырошчвае ланяў з мэтай палявання.

Сёлета на астравецкіх ланяў прыязжалі паляваць украінцы. Забойства лані з магчымасцю забраць трафеі каштавала ім тры тысячы долараў.