Як патлумачыў намеснік начальніка Мала­дзечанскага райвыканкама Генадзь Актанаровіч, пратакол сходу апублікуюць праз дзесяць дзён пасля грамадскага абмеркавання. Далей пройдзе экалагічная экспертыза і дапрацоўка справаздач аб ацэнцы ўздзеяння свінакомплексаў на наваколле.

Генадзь Рамуальдавіч мяркуе, што паўторна грамадскае абмеркаванне праводзіцца не будзе.

– Магчыма, улічым пажаданні людзей і абяром новае месца для свінакомплексаў, перанясём куды-небудзь у лес.

Цяпер райвыканкам падлічвае ўсе звароты ад жыхароў. Як зазначыў Генадзь Актанаровіч, іх вельмі шмат.

Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў

Плэйліст грамадскіх абмеркаванняў цалкам

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

З’явілася петыцыя супраць будаўніцтва свінакомплексаў на Маладзечаншчыне