У краме “Еўраопт” каля кінатэатра ля выхаду месціцца кантэйнер для адпрацаваных батарэек. Чамусьці некаторыя пакупнікі выкарыстоўваюць яго як сметніцу.
Выкідаць батарэйкі са звычайным смеццем надзвычай шкодна для экалогіі. Іх трэба збіраць ў спецыялізаваныя месцы, адкуль пасля іх адправяць на перапрацоўку.
Раней такія кантэйнеры стаялі ў ЖКГ. Але ці часта мы там бываем? Таму нашмат зручней, калі іх размяшчаюць у крамах, дзе шмат пакупнікоў.
Варта быць уважлівымі, куды выкідаеце сваё смецце.
Адна пальчыкавая батарэйка ў смецці можа атруціць да 400 літраў вады
Куды выкінуць батарэйкі: адрасы па рэгіёне