Забегі на 5, 42 і 100 кіламетраў адбудуцца ў легкаатлетычным манежы дзіцячай юнацкай спартыўнай школы №3. 

Месціцца яна па вуліцы Віленскай, 56.

Як распавёў загадчык сектара фізічнай культуры, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Кавалёў, удзельнічаюць беларусы, расіяне, украінцы. Зарэгістраваўся і адзін эстонец.

У суботу, 13 снежня, у 10 гадзін бягуць пяцікіламетровую дыстанцыю.

У нядзелю, 14 снежня, забегі будуць цягнуцца ўвесь дзень. Пачатак таксама а 10-й гадзіне.

Ладзяць спаборніцтвы аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама і клуб аматараў бега “Рэгіён”.

Удзел могуць браць усе ахвотныя пры наяўнасці медыцынскай спраўкі ці заявы, заверанай доктарам.

Прызёраў і пераможцаў будуць вызначаць у наступных узроставых катэгорыях:

  • юнакі, дзяўчаты ў беге на 5 км: да 14 гадоў, 15-17 гадоў
  • жанчыны ў беге на 5 км: 65 гадоў і старэйшыя
  • мужчыны ў беге на 5 км: 75-79 гадоў, 80 гадоў і старэйшыя
  • мужчыны ў беге на42 км195 м: 18-29 гадоў, 30-39 гадоў, 40-49 гадоў, 50-59 гадоў, 60-69 гадоў, 70 гадоў і старэйшыя
  • жанчыны ў беге на42 км195 м: 18-29 гадоў, 30-39 гадоў, 40-49 гадоў, 50-59 гадоў, 60 і старэйшыя
  • мужчыны ў беге на 100 км: 18-29 гадоў, 30-39 гадоў, 40-49 гадоў, 50-59 гадоў, 60 і старэйшыя
  • жанчыны ў беге на 100 км: 18 гадоў і старэйшыя

Ліміт часу на 100 км – 10 гадзін. На 42 км і 195 м – 5 гадзін.

Пераможцы атрымаюць узнагароды.