У Маладзечне 5-6 снежня адбыліся фінальныя спаборніцтвы чэмпіянату вобласці па валейболе.
Сустракаліся шэсць лепшых камандаў Міншчыны. Паміж іх была і каманда Мядзельскага раёна, якая раней выйграла занальныя спаборніцтвы ў нашым рэгіёне.
А ў фінале яна заняла чацвертае месца, паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.