Паведамленне аб загаранні паступіла 9 снежня ў першай гадзіне ночы.

Суседка паведаміла, што ў кватэры пяціпавярхоўкі адбыўся пажар.

На трэцім паверсе выратавальнікі знайшлі 67-гадовага мужчыну і яго 59-гадовую жонку.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала пацярпелых. У мужчыны – апёкі 45% цела 1-2-3 ступеняў, у жанчыны папярэдні дыягназ –  “тэрмаінгаляцыйная траўма, тэрмічныя апёкі полымем 1-2-3 ступеняў 30% цела”.

Агонь пашкодзіў падлогу ў кухні, закурана маёмасць у двухпакаёвай кватэры.