“Дынама-Маладзечна” 8 снежня мінімальна абыграла ў гасцях ХК “Магілёў”. Матч завяршыўся з лікам 6:5.
Першымі ў самым пачатку гульні забілі гаспадары. У канцы перыяду хакеіст маладзечанскай каманды Артур Абмётка забіў двойчы.
У другім перыядзе магіляўчане забілі тры галы. А маладзечанцы – толькі адзін.
У трэцім перыядзе адразу маладзечанцы зраўнялі лік. Аднак гаспадары зноў выйшлі наперад.
У сярэдзіне перыяду дынамаўцы выдалі ўдарны адрэзак: свой другі гол у сустрэчы забіў Аляксандр Паўловіч. Пераможную шайбу закінуў Антон Мохараў. Забіў гол ён у меншасці за чатыры з паловай хвіліны да канца трэцяга перыяду.
– Кідаў на ўдачу?
– Можна сказаць і так. Закінуць хацелася, але разумеў, што гуляем у меншасці. Кінуў – думаў, варатар зловіць, каб мы змяніліся, а атрымалася забіць. Рады гэтаму, пракаментаваў ён сайту hcdinamo.by.
Раней, 6 снежня, “Дынама-Маладзечна” прайграла ў гасцях салігорскаму “Шахцёру” 2:3 у авертайме.