“Рэгіянальная газета” прагледзела сайты школ горада, каб вызначыць, якая да віншавання вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў падыйшла найбольш крэатыўна.

Сярэдняя школа № 8 ні рэцэптамі, ні гараскопамі замарочвацца не стала. На галоўнай старонцы туды-сюды рухаецца сіні навагодні шарык. І ўверсе старонкі можна палюбавацца на казачны пейзаж. Затое кіраўніка школы Аляксея Шарамета адміністратары сайта ўпрыгожылі ў шыкоўны ўбор Дзеда Мароза.

Сайт школы № 8

Сайт школы № 8

Ну і які ж Дзед Мароз без Снягурачкі?

Яе можна знайсці на сайце сярэдняй школы № 12. Там у ролі Снягурачкі выступіла дырэктар школы Ірына Салагуб.

Варта адзначыць, што сярэдняя школа № 12 пайшла далей за ўсіх. Школьная Снягурачка віншуе вучняў не адна. Ёй дапамагаюць пяць вясёлых памочнікаў. У касцюмы гномаў апранулі ўсю адміністрацыю школы.

Сайт школы № 12

Сайт школы № 12

Сайты гімназій № 3 і № 10 падрыхтавалі для сваіх наведнікаў дадатковую рубрыку “Новы год анлайн”. Калі перайсці па спасылцы, можна паглядзець і навагоднія мульцікі, і пачытаць навагоднія вершы. Відаць, што рубрыка для тых, хто яшчэ не вызначыўся з тым, які верш будзе вучыць для Дзеда Мароза.

На сайце змешчаны і гараскоп на 2015 год. Праўда, толькі для васьмі знакаў задыяка. Тут таксама прыклады навагодніх паштовак і ўзоры хэнд мэйд упрыгожванняў. Гэта ўсё на сайце гімназіі № 10.

Гімназія № 3 пайшла яшчэ далей. На сайце гімназіі можна паглядзець незвычайныя рэцэпты да навагодняга стала. Яшчэ адна дадатковая старонка называецца “прадказанні”. Але спасылка на іх пакуль неактыўная.

Сайт гімназіі № 3

Сайт гімназіі № 3

Толькі выява прадказальніцы Вангі на гэтай старонцы дае падставу думаць, што тут будзе нешта містычнае.

Сярэднія школы № 2 і № 14 проста павіншавалі наведнікаў сайта прыгожымі навагоднімі паштоўкамі. На сайце сярэдняй школы № 4 акрамя пажаданняў шчаслівага Новага года, можна адразу на галоўнай старонцы пабачыць расклад школьных ранішнікаў. Дарэчы, толькі на сайце школы № 4 можна пабачыць і сімвал надыходзячага года – Казу.

Сайт школы № 2

Сайт школы № 2

Дарэчы, не ўсе школы палічылі патрэбным абнаўляць свае сайты. Хаця, магчыма, яны проста рыхтуюць навагодні сюрпрыз.

А на сайце аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама “ідзе сняжок”. Уверсе сайта размясцілася гірлянда з навагоднімі шарыкамі. Калі правесці мышкай па шарыкам, яны пачынаюць звінець.

Крэатыўнасць сайтаў і віншаванняў – гэта не ініцыятыва школ. Аддзел адукацыі, спорту і турызму аб’явіў конкурс на лепшы сайт і лепшае ўпрыгожанне школы. Пра гэта “РГ” распавяла намесніца начальніка аддзела адукацыі Соф’я Філістовіч.

Якая школа на вашу думку будзе пераможцай?

Пішыце ў каментарах!

Калядная магія: як удала прыбраць дом і правільна здзейсніць навагодняе жаданне

Пераднавагодні Берлін: глінтвейн і вогнішча ў цэнтры горада (фотарэпартаж)

Калядны настрой у Вільні летась (фотарэпартаж)