Гэта адзін з самых яркіх і моцных патокаў года. Ярка ўспыхнуўшая зорка будзе падаць у небе кожную хвіліну. А па інфармацыі некаторых крыніц, можна будзе “лавіць” па два, і нават па тры метэоры за хвіліну.

Зорапад будзе бачны няўзброеным вокам

Месяц не перашкодзіць у гэтую ноч назіраць за зоркамі. Спадарожнік Зямлі будзе знаходзіцца ў апошняй чвэрці і з’явіцца толькі пад раніцу.

Метэорныя патокі звычайна з’яўляюцца ў розных месцах на небе. Калі дробныя часцінкі згараюць, то ствараюць маленькія яркія палоскі. Часам можна заўважыць нават шлейф дыму, які свеціцца.

Паток Гемініды, звязаны з астэроідам Фаэтон, ляціць наўздагон за нашай планетай і калі дасягае піку актыўнасці, то ў небе можна ўбачыць да сотні яркіх метэораў за гадзіну.