Суадносіны сярэдняй пенсіі і сярэдняга заробку ў цэлым па краіне будзе не меншы за 40%. Аб гэтым сёння паведаміў міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

87,3 трыльёна плануюць накіраваць на пенсіі

Гэта 76,5% усіх расходаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

– Расходы на выплату пенсій вызначаюць зыходзячы з прагназуемай колькасці атрымальнікаў, сярэдняга заробку, бюджэту пражытачнага мінімуму, – патлумачыла міністр працы і сацыяльнай абароны.

Агульная сума даходаў фонду сацабароны насельніцтва складзе 115,8 трыльёна, расходаў – 114,2 трыльёна.

Закон прыняла сёння Палата прадстаўнікоў.