Цягам месяца ў арганізацыях і на прадпрыемствах Вілейшчыны збіралі сродкі. Прызначаны грошы для дапамогі людзям, якія маюць інваліднасць, і іх сем’ям.

У  марафоне прынялі ўдзел 97 арганізацый. Сабралі амаль 183 мільёны рублёў. У тым ліку 181 сям’і аказалі адрасную дапамогу на суму больш за 140 мільёнаў рублёў.

Сродкі яшчэ працягваюць паступаць. Частку грошай накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзялення дзённага знаходжання і пражывання для інвалідаў і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Заключным этапам марафону стаў творчы фестываль “Па дарозе дабра”, які праходзіў 3 снежня ў Палацы культуры, паведамляецца на сайце Вілейскага райвыканкама.

Арганізатарам марафону выступіў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры падтрымцы райвыканкама.