Кубак адкрыцця сезона па валейболе разыгралі ў Вілейцы 5 і 6 снежня. Пяць камандаў гулялі на дзвюх пляцоўках.
– Інтрыга захоўвалася да апошняй гульні, – расказаў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда. – У ёй прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выйгралі ў асноўных канкурэнтаў, каманды “Першы Беларускі”, з лікам 2:0.
Выратавальнікі і занялі першае месца. Замкнула тройку прызёраў каманда “Энергазбыту”.
Каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях перамагла ва ўсіх матчах з лікам 2:0.