Паводле дадзеных Мінгандлю, праверылі 27 крам дадзеных сетак, парушэнні былі выяўленыя ў кожным гандлёвым аб’екце. Крамы рэалізуюць у асноўным імпартную бытавую тэхніку і спадарожныя тавары.

Не было тавараў з асартыментнага пераліку

Таксама магазіны рэалізавалі тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці: мыйныя сродкі, картрыджы, сродкі для чысткі і іншыя. На некаторых таварах адсутнічалі цэннікі. Не было інфармацыі пра тавары на беларускай або рускай мовах, інфармацыі пра краіну паходжання, анатацыі з асноўнымі тэхнічнымі характарыстыкамі.