13 снежня, у суботу, ноччу і раніцай па значнай тэрыторыі краіны будзе дзьмуць моцны паўднёва заходні вецер.

Яго хуткасць будзе складаць 9-11 м/с. Часам парывы будуць дасягаць 20 м/с. Днём вецер крыху сцішыцца –  да 16 м/с. Пад вечар аслабе да 5-7 м/с.

Прагназуюць мокры снег і нават дождж. Тэмпература паветра ад 0 да +2.