“Міністэрства аховы здароўя даручае прыняць вычарпальныя меры па недапушчэнні росту адпускных і рознічных цэн на лекавыя сродкі, выбары медыцынскага прызначэння і іншыя спажывецкія тавары”, – гаворыцца ў паведамленні ведамства. Тэрміны дзеяння гэтага патрабавання не ўказваюцца. 

Такое рашэнне прынята “з мэтай выканання даручэння кіраўніка дзяржавы і ўрада, з улікам прынятага ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2014 года № 567 “Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў”.

Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя звяртае ўвагу, што “ў выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства аб фармацэўтычнай дзейнасці, а таксама аб цэнаўтварэнні і завышэння цэн міністэрствам будуць прымаюцца самыя жорсткія меры, аж да закрыцця гандлёвых аб’ектаў”.

Нагадаем, раней Міністэрства гандлю аб’явіла мараторый на рост цэн для гандлёвых прадпрыемстваў і вытворцаў да 15 студзеня 2015 года. 

Аляксей АРЭШКА, .