Мабільны аператар МТС прапанаваў парадаваць сяброў навагоднімі анлайн-паштоўкамі ды атрымаць за гэта бонус.

На адмысловым сайце 2015.mts.by любы можа дадаць подпіс да анімаванай паштоўкі і адаслаць яе блізкаму чалавеку.

За адасланую паштоўку абанент МТС атрымае бонус: на выбар ці 100 бясплатных хвілін, ці 100 бясплатных мегабайт.

Сярод усіх, хто адаслаў паштоўкі праз Facebook ці “УКантакце”, МТС разыграе галоўныя прызы: за два самых арыгінальных віншаванні смартфоны Samsung Galaxy S4.

Галоўныя прызы будуць разыграныя сярод усіх адпраўнікоў паштовак – як абанентаў МТС, так і абанентаў іншых аператараў. Адсылаць паштоўкі можна неабмежаваную колькасць раз. Але атрымаць бясплатныя хвіліны ці мегабайты можна толькі адзін раз і толькі абанентам МТС.

Паводле “Нашай нівы“.