14 снежня надвор’е будуць фармаваць паветраныя масы атлантычнага паходжання і франтальны раздзел, які перамяшчаецца на паўднёвы ўсход краіны. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж).

У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0°.

15 снежня Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску пад уплывам паветраных мас атлантычнага паходжання. Ноччу без істотных ападкаў, днём месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж).

У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 5°, максімальная днём -2.. +4°C.

Паводле “Нашай нівы“.