У вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна 29 лістапада прайшоў турнір па валейболе на Кубак выкліку “Паўночны вектар”.

У  спаборніцтвах ўдзельнічалі шэсць камандаў. Прадстаўлялі яны Ашмяны, Астравец, Мядзел, Мінск, Слуцк і Воранава.

Мядзельцы выступілі найлепш з прадстаўнікоў рэгіёну – яны занялі трэцяе месца.

– Узровень турніру расце, – расказаў прадстаўнік каманды “Нептун” з Мядзела  Міхаіл Чаркасаў. –  Нам таксама ўдалося сабраць на гэты турнір моцных гульцоў.

Каманды падзялілі на дзве групы. У сваёй мядзельцы занялі другое месца.  У паўфінале саступілі мінчанам.  А ў матчы за  трэцяе месца перайгралі каманду Воранава з лікам 2:0. Такім чынам, узялі ў яе ўзялі рэванш за паражэнне на групавым этапе.

Перамаглі ж на турніры гульцы са Слуцка, другое месца  – у каманды “ОМА-Мінск”.