Таццяна Пашкевіч, прэс-сакратар УП “Белтэхагляд” адзначыла, што на працягу правядзення дэкады “Дзяржтэхагляд” паток транспартных сродкаў вырас больш чым на 20% у параўнанні з мінулым годам.

Прычына росту чэргаў у тым, што сёлета ад 1 студзеня ўвялі дзяржпошліну на допуск да руху транспарту. У выніку многія кіроўцы стараліся прайсці тэхагляд ў снежні. Цяпер зноў прыйшоў час гэта рабіць.

Адна з прычын ажыятажу заключаецца ў тым, што кіроўцы баяцца рэзкага павелічэння ад Новага года пошліны за допуск да руху транспартных сродкаў. Падстаў для такіх чаканняў няма.