Акцэнт на вуснах або вачах. Цені зялёных, фіялетавых, бірузовых, ізумрудных адценняў, шырокія стрэлкі.
На Новы год макіяж можа быць яркі. Галоўнае, не блішчэць як ёлка.
Чырвоная памада – актуальная ва ўсе часы
– Калі вырашылі засяродзіць увагу на вуснах, – падкрэслівае візажыст Ірына Кулінчык, – бярыце папулярныя ў гэтым сезоне колеры – слівавы, шакаладны, вінны, барвовы. Не забывайцеся і на класічную чырвоную памаду. Яна заўсёды ў модзе!
Напярэдадні падрыхтуйце скуру – зрабіце мяккі пілінг, нанясіце маску і крэм.
Добры макіяж пачынаецца з асновы для макіяжу
Яна зробіць паверхню скуры роўнай і гладкай.
У навагоднюю ноч выкарыстоўвайце больш шчыльны і ўстойлівы танальны крэм з пазнакай “long-lasting”. Зафіксуйце яго тонкім слоем рассыпістай пудры.
Румяны вуаллю – натуральны румянец на шчочках
Для выдзялення скулаў выкарыстайце скульптар шэра-карычневага адцення.
Крэмападобныя тэкстуры ценяў
Яны не губляюць інтэнсіўнасці колеру, не скочваюцца. Цені можна выбіраць з вялізнай палітры адценняў і самых разнастайных тэкстур.
Не забывайцеся аб усіх адценнях золата.
У модзе шырокія стрэлкі ў духу Сафі Ларэн
На векі нанясіце базу пад цені. Гэта дапаможа макіяжу пратрымацца ўсю ноч.
Цяпер на піку моды – 60-ыя. Шырокія стрэлкі актуальныя. Падводка не абавязкова чорная.
Кропелька празрыстага бляску ў цэнтры вуснаў скончыць макіяж.