“Дынама-Маладзечна” 13 снежня дома прымала “Віцебск”. Маладзечанскія хакеісты саступілі гасцям з лікам 1:4. Адзіны гол у гаспадароў забіў у трэцім перыядзе Станіслаў Лапачук.

У канцы гульні атмасфера накалілася.

Гульцы абедзвюх камандаў сталі эмацыйна рэагаваць на любую рэзкасць з боку саперніка. Усё гэта вылілася ў бойкі. Спярша Багдан Зазон пабіўся з Арцёмам Лагуновым, а ўжо пасля фінальнага свістка ў кулачны паядынак ўступілі галкіперы – Павел Шэгала і Станіслаў Артынскі, піша hcdinamo.by.

Фота hcdinamo.by.

Фота hcdinamo.by.

Відэа з сайта hcdinamo.by