Супермаркет “Златка”, што па вуліцы Вялікі Гасцінец, зачынілі па прадпісанні Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі да 18 снежня.
Пра прычыны закрыцця магазіна “Рэгіянальнай газеце” паведаміла загадчыца аддзела гігіены харчавання Маладзечанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Кугара.
– Магазін зачынены за невыкананне патрабаванняў СанПіна (санітарна-эпідэміялагічныя правілы і нарматывы).
У краме прадаваліся тавары з прайшоўшым тэрмінам прыдатнасці. Не выконвалася таварнае суседства, выявілі прыклады антысанітарыі.
Гэта была пазапланавая праверка.
Сёлета яшчэ сямі гандлёвым прадпрыемствам горада былі вынесеныя прадпісанні. Некаторыя магазіны закрываліся на 1-2 санітарныя дні.
Магазін “Златка” першы, які зачынілі на пяць дзён.