У краіну будуць паступаць цёплыя і вільготныя паветраныя масы.  Яны і ўтрымаюць тэмпературу вышэй за норму на 3-8 градусы. Паведаміў Дзмітрый Рабаў, начальнік гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

У аўторак, 16 снежня, у многіх раёнах будуць невялікія ападкі  снег і дождж. На большай частцы тэрыторыі туман. Ноччу і раніцай на асобных участках галаледзіца. Тэмпература паветра ноччу ад -1 да +4. Днём ад +1 да +6.

У сераду, 17 снежня, таксама кароткачасовыя ападкі, туман, галалёд. Тэмпература паветра ноччу ад -2 да +3. Днём ад 0 да +5.

У другой палове тыдня чакаецца парывісты вецер

У чацвер, 18 снежня, па большай частцы краіны мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Па паўночным-захадзе парывісты вецер з парывамі да 15-18м/с. Тэмпература паветра ноччу ад -4 да +2. Днём ад +1 да +6.

Самым цёплым днём будзе пятніца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да +5. Днём ад +2 да +9. Пройдуць дажджы. Месцамі парывісты вецер 15-18 м/с.

У выхадныя – анамальна цёлае, сырое і ветранае надвор’е

У суботу, 20 снежня, пройдуць ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах чакаецца узмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да +5. Днём па поўдні да +7.

У нядзелю ападкі ў выглядзе снегу і дажджу. Месцамі галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак ад -3 да +3.