Выпадак адбыўся на ААТ “Забалоцкі” ў Любанскім раёне.

Пра гэта распавяла tut.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

На грамадскім абмеркаванні па будаўніцтве двух свінакомплексаў на Маладзечаншчыне выступалі распрацоўшчыкі праекта ацэнкі ўздзеяння комплексаў на наваколле.

Зала патрабавала, каб яны назвалі свінаферму, пабудаваную па тэхналогіях, якія распрацоўшчыкі лічаць бяспечнымі і сучаснымі.

Узгадалі ТАА “Забалоцкі” ў Любанскім раёне і прапанавалі праверыць, ці ёсць пах каля яго. Праектанты дадалі, што кампанія “Агрыка” пры праектаванні прымяняе тыя ж тэхналогіі, што ў таварыстве “БелДан” у Ляхавіцкім раёне.

Падвяла вентыляцыйная сістэма

Як паведаміла Таццяна Беланог, следча-аператыўная група разам са спецыялістамі ўпраўлення ветэрынарыі Камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінаблвыканкама агледзелі месца здарэння. Яны ўзялі неабходныя ўзоры і правялі аналіз паветра.

Па папярэднім заключэнні экспертаў, прыкметаў віруса АЧС няма. Падчас першапачатковых следчых дзеянняў устанавілі, што ў памяшканні адбыўся збой у рабоце вентыляцыйнай сістэмы. Тэмпература павысілася звыш нормы і 536 жывёл задыхнуліся.

Дзеянні начальніка комплексу і іншых службовых асоб расцэненыя следствам як службовая халатнасць.

Шапіра пра меркаванае будаўніцтва свінакомплексаў на Маладзечаншчыне не ведаў

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра не ведаў, што адзін са свінакомплексаў праектуецца паблізу ад Маладзечна.

“Ён даў каманду забараніць там будаўніцтва. Усё прыпыненае. Сказаў, што свінакомплекс павінен знаходзіцца на адлегласці не менш як 10 кіламетраў ад Маладзечна”, – распавяла svaboda.org прэс-сакратарка аблвыканкама Галіна Трафіменка.

Пра адмену планаванага будаўніцтва свінакомплексу ля Мойсічаў “РГ” распавёў Генадзь Актанаровіч 10 снежня. 

Маладзечанскі райвыканкам: свінакомплекс ля Мойсічаў будаваць не будуць

Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплекса на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”

Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтовых водаў

Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

На грамадскае абмеркаванне па будаўніцтве свінакомплексаў на Маладзечаншчыне прыйшло 100 чалавек (Відэа)