Гэта дадзеныя афіцыйнай статыстыкі. Сюды не адносілі малыя арганізацыі з колькасцю работнікаў да 15 чалавек і індывідуальных прадпрымальнікаў. 

Па дадзеным афіцыйнай статыстыкі, у кастрычніку ў такіх арганізацыях працавала 3,2 мільёны чалавек. Больш за 1,2 мільёны работнікаў атрымалі заробак менш за пяць мільёнаў рублёў (менш 500 долараў).

Трэба адзначыць, што сярэдні заробак ў апошнія месяцы амаль не мяняўся. У жніўні ён быў 6,36 мільёнай рублёў, у верасні – 6,34 мільёнаў, у кастрычніку – 6,38 мільёнаў рублёў.