Паездка на двухпавярховай электрычцы можа скараціцца з трох да двух гадзін.

Электрыфікацыю пачалі ў панядзелак, 15 снежня. Яе робяць для чыгуначнай галіны ад Вільні (станцыя Наўёі-Вільня) да Беларусі. Арганізатары заклалі сімвалічную капсулу часу.

Пра гэта паведамляе рэсурс ru.delfi.lt са спасылкай на Балтыйскае агенцтва навін.

− Электрыфікацыя гэтай чыгуначнай галіны павысіць прыцягальнасць чыгуначнага транспарту ў сферах перавозкі грузаў і пасажыраў, знізіць забруджванне атмасферы дзякуючы выкарыстанню электрычнасці. Рыхтуюцца, каб цягнікі ехалі з хуткасцю 160 кіламетраў у гадзіну, − адзначыў прэм’ер Альгірдас Буткявічус, які ўдзельнічаў у цырымоніі пачатку работ.

Праект плануюць завяршыць у сакавіку 2016 года. Агулам электрыфікуюць 28,6 кіламетра пуцей, рэканструююць цягавую падстанцыю ў мікрараёне Вільні Наўёі-Вільня. Участак дарогі за 90 909 мільёнаў літаў электрыфікуе кампанія інжынерных электронных рашэнняў Fima і яе дачэрняя фірма з Латвіі.

Літоўская чыгуначная кампанія Lietuvos gelezinkeliai спадзяецца, што пасля электрыфікацыі галіны Маладзечна − Кяна (Гудагай) − Наўёі-Вільня, паездка паміж Вільняй і Мінскам зойме дзве гадзіны.