17 лістапада “Экадом” накіраваў заяву аб намеры правесці грамадскую экалагічную экспертызу праектаў свінагадоўчых комплесаў. Адпаведна з беларускім заканадаўствам, фірма-заказчык, “Вялес-Міт” (да чэрвеня − “Трайпл-Вялес”), павінна была цягам 20 рабочых дзён перадаць матэрыялы. Сярод іх ацэнка аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе, матэрыялы грамадскіх абмеркаванняў па гэтым пытанні, якія адбыліся 1 снежня.
Грамадская экспертыза неабходна, каб даць аб’ектыўную незалежную экалагічную ацэнку праекту пабудовы свінакомплексаў у раёне вёсак Соўлава і Мойсічы на сто тысяч галоў кожны.
Незалежная ацэнка неабходная таму, што планы пабудовы выклікалі вялікі рэзананс у грамадстве, мясцовыя жыхары моцна турбуюцца наконт бяспечнасці і бясшкоднасці такога суседства. А незалежныя эксперты адзначаюць шэраг памылак у справаздачы ацэнкі ўздзеяння.
Эксперты “Экадома” адзначаюць, што недакладныя разлікі ў справаздачы парушаюць права грамадзян на спрыяльнае наваколле. Эколагі дагэтуль чакаюць, калі атрымаюць усю неабходную для экспертызы дакументацыю.
Паўтысячы свіней загінулі на ферме, якую ставілі ў прыклад на грамадскіх абмеркаваннях у Маладзечне
Маладзечанскі райвыканкам: свінакомплекс ля Мойсічаў будаваць не будуць
Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплексу на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”
Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтавых водаў
Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў
Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна