Яна нарадзілася ў вёсцы Ракаўцы Смаргонскага раёна. Там скончыла базавую школу, у 10-11 класах вучылася ў Крэўскай школе.

Вікторыі Мігановіч у нацыянальным строі ў Лондане. Фота vk.com/id55915170.

Вікторыі Мігановіч у нацыянальным строі ў Лондане. Фота vk.com/id55915170.

У конкурсе ўдзельнічалі прадстаўніцы больш як 120 краін. Вікторыя не трапіла  ў спіс 25 лепшых ўдзельніц конкурсу. “Міс свету-2014” стала Ролін Строс з Паўднёвай Афрыкі.  

Вікторыі Мігановіч – 22 гады. Зараз яна вывучае права ў юрыдычным інстытуце ў Маскве. Плануе пасля заканчэння вучобы адкрыць уласную кансультацыю. Вікторыя любіць падарожнічаць і вывучаць культуры іншых краін.

Прыгажуня падтрымлівае сябе ў форме, катаецца на веласіпедзе, плавае і займаецца ёгай. Захапленне Вікторыі – рабіць касметыку ўласнымі рукамі для сябе і сяброў. Любіць музыку. У яе ёсць хатні ўлюбёнец – сабака пароды тэр’ер, піша belta.by.

Фота vk.com/id55915170.

Фота vk.com/id55915170.