Паводле інфармацыі Tut.by, 19 снежня таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы адмененыя.

За ноч курс продажу долара ў беларускіх банках скокнуў у чарговы раз, дасягнуўшы 11970-11980 рублёў. Чаму менавіта гэты курс? Ён адрозніваецца ад афіцыйнага курса Нацбанка роўна на 10%. Па словах работніка “Беларусбанка” існуе негалосная рэкамендацыя пакуль не паднімаць курс вышэй.

Першым такі курс выставіў МТБанк у сваіх кругласуткавых абменніках, услед падцягнуліся іншыя, уключна з “Беларусбанкам”.

Курс куплі долара тым часам замацаваўся на ўзроўні 11900 рублёў. Яго дэкларуе “Ідэя Банк”.