Завяршэнне другой чаргі дазволіла пусціць рух на Вільню з Ашмпянаў па новай дарозе і на Смаргонь па развязцы, дзе робяць рэканструкцыю.

З’явіліся два пуцеправоды даўжынёй па 80 метраў па міжнароднай аўтамагістралі М-7 Мінск-Вільня. На транспартнай развязцы пад М-7 ёсць два пешаходныя падземныя тунелі з гафрыраваных труб. Яны дазваляюць жыхарам вёсак Кракаўка і Лыйлубка зручна дабірацца на працу ў Ашмяны, а дзецям − у школу. Гэтыя вёскі загарадзілі ад ажыўленай трасы шумазасцерагальнымі экранамі на 700 метраў.

− На аб’екце асвоілі 92 мільярды рублёў, − гаворыць галоўны інжынер “Гроднааўтадор” Аляксандр Рута. − У наступным годзе здаецца яшчэ частка абхадной дарогі вакол Астраўца даўжынёй 15,6 кіламетра.

Усе гэтыя аб’екты значацца як пад’язныя да Беларускай атамнай электрастанцыі. Некалькі ўчасткаў пабудавалі раней.

Сёння працуюць аб’екты прыдарожнага комплексу першага ўзроўню, аўтазаправачная станцыя і матэль, пляцоўка для стаянкі машын каля Ашмянаў.