Цягам 2014 года штонумар мы распавядалі, што адбываецца ў нашым рэгіёне. Але за кожнай падзеяй і навіной − чалавек. Давайце разам адзначым, хто дасягнуў таго, чым можна захапляцца.

Мы вызначылі тых, хто, на думку рэдакцыі, заслугоўвае быць у гэтым спісе. Але пераможцу выбіраць вам, шаноўныя чытачы. Галасуйце за аднаго з кандыдатаў, або прапануйце кандыдатуру, якая не патрапіла ў спіс. Умова − пра гэтага чалавека “Рэгіянальная газета” або наш сайт расказвалі ў 2014 годзе.

Вынікі конкурсу мы пачнём падводзіць у 10 гадзін 5 студзеня. У другім нумары за 2015 год мы назавём імя, каго чытачы “Рэгіянальнай газеты” назвалі чалавекам года.

Топ-15 кандыдатаў на статус Асобы года па версіі “Рэгіянальнай газеты”

Астравец

1. Рэгіянальны каардынатар Аховы птушак Бацькаўшчыны Анатоль Лоўкіс, які збудаваў драўляны рыбаход на адным з прытокаў Віліі, што накіроўвае ласасёвых супраць цячэння і ратуе іх.

Ашмяны

2. Вадзім Лукашэвіч, спявак. Атрымаў сёлета Гран-пры конкурсу “Адна зямля”.

3. Васьмікласніца Вікторыя Янушкевіч і адзінаццацікласнік Павел Сянкевіч, якія выратавалі дваіх людзей, што танулі.

Валожын

4. Георгі Каржанеўскі, грамадскі актывіст, які да апошняга дня жыцця змагаўся, каб на месцы расстрэлу яўрэяў не будавалі дамы.

Вілейка

5. Валеры Апарык, скульптар, які упрыгожыў сёлета горад  восьмай скульптурай.

6. Вольга Коласава, старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея.  Адна з арганізатараў прадуманых краязнаўчых імпрэзаў у Вілейцы, чые каштоўныя гістарычныя даследаванні часта з’яўляюцца на старонках “РГ”. 

Смаргонь

7. Валанцёр пад псеўданімам Ахрэм Белабровік. Адбудаваў Крэўскі замак у 3D.

8. Вікторыя Мігановіч, мадэль. Стала Міс Беларусь.

9. Уладзімір Церабун, скульптар. Распрацаваў мемарыяльны комплекс, прысвечаны падзеям першай Сусветнай вайны.

Маладзечна

10. Віктар Жук, настаўнік. Стаў пераможцам конкурсу “Настаўнік года”. ( )

11. Вучань 11 класа Уладзімір Грахоўскі, выратаваў дзіця. Двойчы ныраў за хлопчыкам, пакуль аднагодкі стаялі і смяяліся.

12. Віталь Качаткоў, музыкант, шахматыст, бізнесмен. Трапіў у топ-спіс аднаго з самых вядомых у свеце парталаў. 

13. Аляксей Кудзін, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе. 

14. Міхась Міхалевіч, краязнаўца, доктар Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Заняў трэцяе месца сярод лепшых краязнаўчых тэкстаў у рэгіянальнай прэсе за артыкул “Як білі кабана на Каляды”/

Мядзел

15. Аператар Сяргей Трацэўскі і майстар Пётр Тачыцкі, работнікі аўтазапраўкі. Рызыкуючы жыццём, яны патушылі пажар на запраўцы.

 

Як прагаласаваць

Паспяшайцеся аддаць свой голас за самага годнага, на вашу думку, кандыдата. Прагаласаваць можна, пазначыўшы нумар і імя кандыдата:

1. Пазваніць ці даслаць смс-паведамленне на нумар + 375 44 566 26 99

2. Па электроннай пошце regionnews@rh.by

3. Па пошце на адрас: Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68-а

4. Прагаласаваць у форме вышэй.